Отзывы о продукте Nestlé

Наша Каша

Страны проведения акции Belarus
Автор Spirydon Alyona
Оценка продукта
Лучшие качества продукта по мнению наших агентов Запах / Гипоаллергенная / Вкус /

Отзыв о продукте

Скажу адразу, мы пачыналі з безмалочных і з Хайнц, бо ў іх у складзе няма цукру і мальтадэкстрына. Не вельмі напачатку сын хацеў іх есці. Ведаю многія пачынаюць даваць малочныя, з цукрам, з садавінай...Я пачала проста мяшаць іх на сумесі. І ўсё выдатна.

Але вось нам ужо 9 месяцаў. І я вырашыла паспрабаваць іншае.

Кашкі Нэстле вельмі смачныя. Але засмучае, што яны цукрам ці мальтадэкстрымам.

Мне падабаецца грэчневая з чарнаслівам. Я з задавальненнем сама яе спрабую перад сынам (так прыклад паказваю часам).

Гатую яе на вадзе. Для мяне было новым, што не кашку сыпаць у вадкасць, а ваду дадаваць у яе. Але сэнс ад гэтага не мяняецца. Таму як мне зручна, так і раблю.

Размешваецца выдатна, без камякоў.

Рысавая кашка без паху, што вельмі радуе. Бо Хайнц дае нейкі пластмасавы пах. Што насцярожвае. 

Але вось разводзіцца кашка Нэстле рысавая складаней - у мяне ёсць камячкі, якія трэба актыўна размешваць. Але гэта я прыдзіраюся, магчыма.

Самі шматкі, здаецца, больш буйныя, чым у іншых кампаній. Але на якасці гэта не сказваецца.

Мінус бы я паставіла за тое, што тэрмін захоўвання 2 тыдні. У іншых гэта і 3, і 4 тыдні. Мы не паспяваем з’ядаць так хутка, бо адразу харчуемся некалькімі відамі круп. Але можа гэта і плюс, бо калі, напрыклад, у малочцы тэрмін меншы - значыць прадукт больш натуральны.

Ставім цвёрдую 8ку. Стэфану кашкі Нэстле падабаюцца. Ну і, ўвогуле, прадукцыі гэтай кампаніі я даўно давяраю. Таму мы будзем купляць дзіцячае харчаванне Нэстле. Тым больш і блакітны мішка на яркім жоўтым фоне сыну даспадобы 

ПОДЕЛИТЬСЯ